17 студзеня Віцебкая абласная арганізацыя партыі БНФ накіравала пракурору Чыгуначнага раёну скаргу на дзеяньні галоўнага архітэктара Віцебску Віталя Дубіка. У заяве гаворыцца, што галоўны архітэктар гораду нахабна ігнаруе палажэньні аховы гістарычнага цэнтру гораду, у прыватнасьці, ён даў дазвол на праектаваньне на тэрыторыі былога Ніжняга замку Палацу ўрачыстых абрадаў.
Таксама адзначаецца, што пляны па аднаўленьні і новаму будаўніцтве будынкаў у ахоўным цэнтры Віцебску не выносяцца на шырокае абмеркаваньне грамадзкасьці, а вырашаюцца кулюарна, пры гэтым груба парушаецца закон.
Пракурора просяць праверыць усе аб’екты новага будаўніцтва ў гістарычным цэнтры Віцебску на адпаведнасьць заканадаўству і паведаміць пра выяўленыя парушэньні і прынятыя меры заяўнікам.
Народныя навіны Віцебска