Днямі на будынку чыгуначнай станцыі "Лучоса" ў Віцебску вялікую беларускамоўную шыльду замянілі на маленькую "Лучёса". Працаўнікі станцыі кажуць, што зроблена гэта было па загаду начальства, якое палічыла, што надпіс па-беларуску неэстэтычны.
Вось якая размова адбылася ў "Дыялёга" з служачым чыгуначнай станцыі.
"А чаму памянялі шыльду?" - "Неэстэтычна..." - "Але ж насамрэч было прыгожа і па-беларуску" - "Мы таксама так думалі, але начальству падалося, што гэта непрыгожа. Прыйшлося два дні таму памяняць".
Такая атрымалася "эстэтыка"...
Так было раней. Неэстэтычна?.. (Фота карыстальніка DFKD, panoramio.com).
Чыгуначнае дзвюхмоўе...
Цяпер з фронту и з тылу на будынку вісяць расейскамоўныя шыльды, з тарцоў - па-беларуску.
Праз "Лучосу" ідуць цягнікі на Воршу і Смаленск.