У рамках мерапрыемстваў па кантролі за даходамі грамадзян, якія ня ўдзельнічаюць у фінансаваньні дзяржвыдаткаў, паводле дэкрэту №3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» інспэкцыяй ІМПЗ па Віцебскай вобласьці ў тысячы жыхароў рэгіёну выпатрабаваная дэкларацыя пра даходы і маёмасьці. Па выніках праверкі двумстам зь іх прад'яўлены да выплаты падаходны падатак на агульную суму 1,3 мільярду рублёў.
Па дапамогу зьвярнулася шматдзетная сям'я з аграгарадка Стаі Лепельскага раёну – Надзея і Дзяніс Свабода з трыма маленькімі дочкамі Валерыяй, Алінай і Міланай. Паводле пазоўнай заявы кіраўніцтва СПФ «Заазер'е» ААТ «Лепельскі малочнакансэрвавы камбінат» ім прапануюць зьехаць з займаемага жылога дому.
Упершыню ў абласным цэнтры з ініцыятывы віцебскай моладзі і Цэнтру сучаснага мастацтва прайшлі імпрэзы-прысьвячэньні народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну. У дворыку дому № 7 па вуліцы Талстога ладзілася шмат культурніцкіх падзеяў гарадзкога маштабу, але такой вялікай колькасьці культурніцкіх праектаў, увасобленых разам, гараджанам бачыць яшчэ не даводзілася.
27 чэрвеня добраахвотнікі выйшлі на бераг Куцеянкі ў вёсцы Стаўры, каб прыбраць сьмецьце, што нагрувасьцілася тут з 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Апроч мясцовых жыхароў да прыборкі далучыліся і жыхары гораду. Мінімум 4 машыны удзельнікаў прыехалі з Воршы. Удзельнікі талакі выкасілі частку травы і сабралі сьмецьце, якое яшчэ і сартавалі для разьдзельнай утылізацыі.
Каля сотні хлопчыкаў – школьнікаў з усёй Беларусі на час папоўнілі шэрагі органаў памежнай службы. На працягу тыдня яны спаборнічалі ў стральбе, удзельнічалі ў ваенна-патрыятычных віктарынах. І наведвалі сьвятыя месцы Полацкай зямлі – манастыры, храмы, саборы. Бо зьлёт, куды прыехалі хлопцы, ня просты, а з праваслаўным калярытам.
У цэлым адказ з Аршанскага райвыканкаму, падпісаны намесьнікам старшыні Алегам Валер'евічам Сьмірноўскім, падобны да адказу, раней атрыманага зь Міністэрства адукацыі. Прынцыповае адрозьненьне заключаецца ў адной фразе: "Сустрэча была разавай...".
Ужо колькі год віцебскія актывісты апякуюцца месцам мемарыяльных крыжоў паміж вёскамі Паляі і Вароны ў Віцебскім раёне, якое прысьвечанае ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў 1937-38 гадоў, калі ў мясцовых лясох знайшлі свой апошні прытулак рэпрэсаваныя жыхары Віцебску і ваколіцаў.
Пяршоўка Белхімпрафсаюзу на заводзе «Шкловалакно» ў Полацку пакуль ня хоча бачыць у камісіі па калектыўных перамовах з наймальнікам прадстаўніка рабочых ад Свабоднага прафсаюзу. Хоць дамоўленасьць пра гэта была дасягнутая на міжнародным сэмінары ў прысутнасьці старшыні Белхімпрафсаюзу Сьвятланы Клачок і старшыні ФПБ Міхаіла Орды.