Скасаваньне льготных крэдытаў ударыла па малазабясьпечаных сем'ях. Жыхарка Полацку Надзея Язьмер ініцыявала на пляцформе Change.org збор подпісаў за аднаўленьне выдачы льготных крэдытаў і зьвяртаецца ў тэксьце да прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.
Альжырская хакерская суполка “El Moujahidin” зрабіла дэфэйс афіцыйнага сайту Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа. Мяркуючы па кэшы пошукавай сыстэмы Google, узлом сайту адбыўся 9 чэрвеня не раней за 4:01:14 GMT і не пазьней за 16:01:57 GMT.
175 прадпрыемстваў Віцебшчыны не даюць рады з абавязкамі па заробках перад работнікамі. Сярод віцебскіх прадпрыемстваў, якія вінныя сваім работнікам грошы, фабрыкі «КІМ», «Знамя індустрыялізацыі», ДСК, ядвабны камбінат, тры ўправы будтрэсту №9, садавінагародніны камбінат і іншыя.
Сваю «скаргу на дзеяньні дзяржаўнага органу, якія ўшчамляюць права на свабоднае выказваньне меркаваньня» Павал Левінаў накіраваў у суд Першамайскага раёну Менску. Ён просіць суд абавязаць Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію даць яму магчымасьць выступіць у этэры тэлеканалу «Беларусь-1».
Былы жыхар вёскі Паўлавічы Віцебскага раёну, спаленай на загад уладаў у 2012 годзе, Андрэй Салаўёў ня змог у дзень 70-годзьдзя Перамогі ў Другой сусьветнай вайне аддаць даніну памяці ваяру, які ўступіў у няроўны бой з праўзыходнымі сіламі нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Месца пахаваньня невядомага салдата аказалася зьнішчаным – не засталося нават грудка.
Паводле дадзеных Белстату, на пачатак траўня ўзровень беспрацоўя па краіне склаў 1 адсотак ад агульнай колькасьці працоўных. На першае траўня па краіне налічвалася 43,4 тысячы зарэгістраваных беспрацоўных грамадзян. Што тычыцца Віцебску, то на канец 2014 году на ўліку ва Ўпраўленьні па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне насельніцтва гарвыканкаму знаходзілася 1144 беспрацоўныя, а вось ужо на першае чэрвеня 2015 году іх колькасьць склала 2608 чалавек.
12 чэрвеня калегія Віцебскага абласнога суду, разгледзеўшы у закрытым рэжыме касацыйную скаргу асуджанага на шэсьць з паловай гадоў зьняволеньня кіраўніка незарэгістраванай партыі «Белая Русь» Сяргея Рыжова, пакінула ў сіле рашэньне суду першай інстанцыі.
Старшыня суду Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці Аляксандар Ляшковіч адмовіўся паведаміць актывісту партыі БНФ Леаніду Аўтухову зьвесткі пра колькасьць жыхароў раёну, якія былі накіраваныя судом на лекаваньне ад алькагольнай і наркатычнай залежнасьці ў Лячэбна-працоўныя прафілякторыі (ЛПП).
У Наваполацку прайшла сустрэча сяброў і прыхільнікаў «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі». Падчас сустрэчы сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец прэзэнтаваў кнігу «Беларуская глыбіня». Удзел у сустрэчы ўзялі каля 20 чалавек.