Насуперак абяцаньням уладаў Віцебскай вобласьці і асабіста колішняга старшыні аблвыканкаму прывакзальны парк у Полацку ператвараюць у стаянку для аўтамабіляў. Жыхары Полацку абураныя рашэньнем гарадзкіх уладаў - дазволіць сьпілоўку дрэў у парку перад чыгуначным вакзалам. Палова парку зь дзесяткамі дрэў ужо абнесеная плотам, і вядуцца работы па стварэньні паркоўкі для аўтамабіляў перад новым гандлёвым цэнтрам.
Чарговыя адказы, атрыманыя сябрамі грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» зь Віцебскага раённага выканкаму і Віцебскага гарадзкога ваеннага камісарыяту, не дадалі ім аптымізму ў справе, зьвязанай са знаходкай фрагмэнтаў чалавечых парэшткаў у лесе пад Віцебскам.
«Справа прызначаная на разгляд у судзе касацыйнай інстанцыі на 9 гадзін 30 хвілін шостага кастрычніка бягучага году ў памяшканьні Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь па адрасе: г. Менск. вул. Леніна, 28», - паведаміў у чарговым лісьце зь Віцебскага абласнога СІЗА №2 праваабаронца Міхаіл Жамчужны. І гэта не адзіная навіна.
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў, які працягвае змагацца ў судох за права публічна выказваць сваё меркаваньне, сутыкнуўся зь незвычайнай аргумэнтацыяй з боку судзьдзяў: калегія Віцебскага абласнога суду адмовілася задаволіць скаргу праваабаронцы, абгрунтаваўшы сваё рашэньне дэфініцыяй з... Вікіпэдыі.
Вядомы віцебскі актывіст Барыс Хамайда ўжо амаль два дзясяткі гадоў заклікае беларусаў ня ўдзельнічаць у выбарах, што ладзяцца ўладамі. На ягоную думку, пасьля зьмены Канстытуцыі ў 1996 годзе ў Беларусі няма ані легітымнай ўлады, ані сапраўдных выбараў. Карэспандэнт «Віцебскай вясны» папрасіў спадара Хамайду падзяліцца з чытачамі яго развагамі наконт сёлетніх выбараў.
Жыхар Віцебску Валер Місьнікаў зьвярнуўся ў пракуратуру, апісаўшы выключэньне з ужо створанай камісіі “на запатрабаваньне сілавых структур”. Ён мае сьведкаў, якія гатовыя пацьвердзіць гэты факт – што ён насамрэч быў уключаны ва ўчастковую камісію № 17.
Краязнаўцы Аршаншчыны наведалі вёску Пагосьцішча Лёзьненскага раёну, дзе знаходзіцца адзін зь нямногіх помнікаў паўстанцам Кастуся Каліноўскага. Атрад Ігната Будзіловіча змагаўся з расейскімі войскамі паўночней Воршы, няроўны бой з акупантамі каля Пагосьцішча стаў апошнім для касінераў. Яны былі разьбітыя, а іх лідэр - Ігнат Будзіловіч стаў адзіным паўстанцам, расстраляным у Воршы.
Крышнаіты-прапаведнікі ўжо ня першы раз гасьцююць у Воршы. Час ад часу прыхільнікаў гэтай рэлігіі можна ўбачыць каля гарадзкога рынку, дзе яны спрабуюць прадаваць літаратуру пад выглядам збору ахвяраваньняў.
Віцебскі абласны суд вырашыў пакінуць бязь зьменаў пастанову Глыбоцкага суду. Журналістка-фрылянсэр з Глыбокага абскарджвала штраф у 25 базавых велічынь паводле артыкулу 22.9 адміністрацыйнага кодэксу за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі і па-ранейшаму лічыць прысуд беспадстаўным.
Пракуратура Віцебскай вобласьці адзначае недастатковую працу мясцовых выканкамаў ў сфэры дзяржаўнага кантролю над выкарыстаньнем і аховай зямель. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора вобласьці па наглядзе за выкананьнем прыродаахоўнага заканадаўства Алена Казлова.