Другі выпуск "Полацка-Віцебскай старыны", выдадзены ў 1912 годзе ў віцебскай друкарні Нэймана, прадаюць на расейскім электронным аўкцыёне за 430 даляраў. Кніга, мяркуючы па дадзеных прадаўца, знаходзіцца ў Маладэчне. Аўкцыён заканчваецца 21 чэрвеня. Мінімальны кошт лоту 14 000 расейскіх рублёў, а імгненна яго можна выкупіць за 15 000 расейскіх рублёў, што паводле сёньняшняга курсу складае каля 430 даляраў.
Ва ўмовах, калі ўлады спрабуюць цалкам падпарадкаваць сабе сродкі масавай інфармацыі, калі практычна немагчыма зарэгістраваць незалежную прэсу, адзіным каналам для шырокага распаўсюду інфармацыі, нецэнзураванай уладамі, застаецца, бадай, інтэрнэт. «Дыялёг» пагутарыў з рэдактарам аднаго з найстарэйшых незалежных інфармацыйных сайтаў Віцебскай вобласьці orsha.eu Ігарам Казьмерчаком.
У лютым 2013 году ў Віцебску на месцы былога бэрнардынскага кляштару распачалося будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвага цэнтру. Будынак, што будуецца, зьяўляецца прыбудовай да дому №35 па вуліцы Леніна, які адносіцца да помнікаў архітэктуры канца XIX - пачатку XX стагодзьдзя. Нягледзячы на гэта, разам з новай прыбудовай абносяць бэтонным плотам і частку гістарычнага будынку, перакрываючы свабодны доступ да помніку архітэктуры, што зьяўляецца парушэньнем права на доступ да культурных каштоўнасьцяў.
Адказ за подпісам старшыні абласнога суду Мікалая Хамічонка атрымаў віцебскі "лекар-праўдаруб" Ігар Пастноў. Ён спрабаваў аспрэчыць рашэньне Кастрычніцкага раённага суду, які адхіліў ягоную скаргу на дзеяньні адміністрацыі Кастрычніцкага раёну, кіраўніцтва якой не дазволіла правесьці пікет супраць міліцэйскага гвалту.
Органамі пракуратуры Віцебскай вобласьці праведзеныя праверкі прадпрыемстваў спажыўкаапэрацыі ў 17-ці раёнах. Выяўленыя шматлікія парушэньні патрабаваньняў дырэктываў прэзыдэнта №1 "Аб мерах па ўмацаваньні грамадзкай бясьпекі і дысцыпліны", №3 "Эканомія і ашчаднасьць — галоўныя чыньнікі эканамічнай бясьпекі дзяржавы", заканадаўства аб захаванасьці ўласнасьці, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, працоўнага і антыкарупцыйнага заканадаўства.
Прадпрыемствы дрэваапрацоўкі зрываюць тэрміны мадэрнізацыі вытворчасьцяў. Пра гэта 29 траўня заявіў старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Аляксандар Якабсон на пасяджэньні міжведамаснай працоўнай групы па пытаньнях ходу мадэрнізацыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны.
Дзяяч расейскага руху зь Віцебску Андрэй Герашчанка даў вялікае інтэрвію сайту imperiya.by. Кіраўнік Каардынацыйнай рады расейскіх суайчыньнікаў Беларусі разважаў аб культуры, пазыцыі Беларусі і ўкраінскай «хунце».
Эўрапейскі клюб на вуліцы Сеньненскай наладзіў чарговую цікавую імпрэзу для зацікаўленых віцебчукоў. Цяпер гэта быў выступ менскага Тэатру пана Скіргайлы Палянэцкага-Мацкевіча. Уласна самому выступу папярэднічала грунтоўная дзьвюхгадзінная лекцыя пра гісторыю батлейкі, прыёмы маніпуляцыі нашае сьвядомасьцю, а таксама пра найбольш пашыраныя памылкі пры вырабе ўласных батлеек і лялек для іх.
Дзьве папраўчыя калёніі будуць ліквідаваныя ў Беларусі , на іх базе будуць створаныя ЛПП. Такое рашэньне зьмяшчаецца ва ўказе кіраўніка беларускай дзяржавы №242 "Аб удасканаленьні дзейнасьці крымінальна-выканаўчай сыстэмы Міністэрства ўнутраных спраў", падпісаным 28 траўня, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта.
Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў старшыню Віцебскага аблвыканкама аб адказнасьці за невыкананьне ўзятых на сябе забавязаньняў. Адпаведныя заявы былі зробленыя Лукашэнкам 27 траўня на выязной нарадзе па праблемах кормавытворчасьці і павышэньня эфэктыўнасьці жывёлагадоўлі.