Віцебская вобласьць зьяўляецца аўтсайдэрам паводле ўзроўню фінансавай дысцыпліны сярод рэгіёнаў Беларусі. Пра гэта заявіў выконваючы абавязкі старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў на паседжаньні калегіі КДК.
Аўтар ідэі, сябра партыі БНФ Аляксандар Ільінец, зьбірае дакумэнты для рэгістрацыі аб’яднаньня "Прамэтэй". Устаноўчы сход арганізацыі аднадумцы ўжо правялі і цяпер вызначаюцца з канкрэтнымі накірункамі працы.
Па выніках першага паўгодзьдзя колькасьць стратных арганізацыяў Віцебшчыны ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам папярэдняга году вырасла практычна ўдвая. За I паўгодзьдзе 2014 году стратнымі былі 169 арганізацыяў, або 16,0% ад агульнай колькасьці арганізацыяў, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку (за I паўгодзьдзе 2013 году - 91 арганізацыя, або 8,6%), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Больш за 50 службовых асоб Віцебскай вобласьці прыцягнутыя да адказнасьці за неналежную працу са зваротамі грамадзян, паведаміла старшы памочнік пракурора вобласьці па наглядзе за выкананьнем заканадаўства аб зваротах грамадзян Ірына Таўтын.
Пасьля працоўнай зьмены работнікі ААТ «Полацак-Шкловалакно» змушаныя былі мыцца вадой з мазутам, распавёў старшыня пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Віктар Стукаў. Паводле слоў рабочых, аказалася, што ва ўстаноўцы падагрэву вады адбылася ўцечка гаручага мазуту, які трапіў у гарачую ваду. Аднак выказваць абурэньне з прычыны здарэньня рабочыя не гатовыя.
Некалькі сяброў руху «За свабоду» і партыі БНФ прайшлі па Віцебску з жоўта-блакітным украінскім сьцягам. Іхны маршрут распачаўся ад помніку князю Альгерду і завяршыўся ля крыжа Эўфрасіньні Полацкай на ўзьбярэжжы Дзьвіны каля Ўсьпенскага сабору.
Віктар Бугаёў, былы зьняволены з гораду Дуброўна Віцебскай вобласьці, не пакідаючы спробаў аспрэчыць прысуд, па якім адбываў пакараньне, спрабуе адшукаць у сваёй крымінальнай справе канцы, якія мясцовыя праваахоўнікі паспрабавалі схаваць так, каб не ўсплыла праўда.
Заяўку накіраваў Нацыянальны аргкамітэт па сьвяткаваньні юбілею Бітвы пад Воршай. Згодна з апублікаванай у заяўцы інфармацыі, аргкамітэт прапануе сьвяткаваньні ў Аршанскім раёне зладзіць 6 верасьня (у найбліжэйшую да 8 верасьня суботу). Папярэдне мяркуецца, што ў сьвяткаваньнях возьмуць удзел каля 450 чалавек.
"За першае паўгодзьдзе ў нас не было ні крымінальных дзеяньняў, ні парушэньняў дысцыпліны. На жаль, ліпень аказаўся адзначаны фактам даваньня хабару супрацоўніку ДПС ДАІ", — паведаміў у інтэрвію МУС Беларусі "На страже" начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Яўсееў.
У Віцебскай вобласьці павялічваецца колькасьць замежных працоўных мігрантаў, паведаміла начальнік упраўленьня па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкаму Тацьцяна Рамашова: "Толькі за апошнія паўтара месяцы амаль 200 мігрантаў атрымалі спэцдазволы на працаўладкаваньне ў Віцебскай вобласьці".