Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26971699

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Жанчына, якая прызналася ў выбухах у Віцебску: Я хацела пасеяць паніку сярод супрацоўнікаў КДБ

Абвінавачаная ў зьдзяйсьненьні выбуху каля будынку КДБ у Віцебску 42-гадовая мясцовая жыхарка прызнала сваю віну ў судзе і распавяла пра матывы, якія штурхнулі яе на гэты ўчынак. Паводле ейных слоў, такім чынам жанчына хацела пасеяць паніку сярод супрацоўнікаў КДБ, бо лічыла, што яны нядбала паставіліся да пошуку хуліганаў, якія некалькі гадоў таму ўчынілі выбух у пад’езьдзе яе дому.

Пасьля гэтага выпадку, паводле слоў жанчыны, яна пачала зьбіраць інфармацыю пра выраб самаробных выбуховых прылад, рэгулярна выяжджала за горад, дзе зьбірала выбухпакеты і выпрабоўвала іх. Згодна са сьведчаньнямі абвінавачанай, выбух ля будынку КДБ стаў ня першым на яе рахунку, яна прызналася ў зьдзяйсьненьні сама меней двух выбухаў - адзін яна ўчыніла падчас вулічнага шоў на фэстывалю “Славянскі базар”, другі - на выбарчым участку, які быў абсталяваны ў адной зь віцебскіх школ. Абвінавачаная працавала паштальёнам, за плячыма мае спартовую кар’еру (яна займалася мотакросам).

Народныя навіны Віцебска