Тацьцяна Вінакурава была адзінай у краіне жанчынай-матагоншчыцай. На судзе калегі ўспаміналі, што на адной руцэ яна падцягваецца 20 разоў. Апошнім часам жанчына працавала паштаркай у прыгарадзе Віцебску. Яе затрымалі перад самым ад'ездам на чэмпіянат Эўропы па матакросе.
Дзяржаўны абвінаваўца Алег Антоненка кажа, што падчас сьледзтва і судовых паседжаньняў віцяблянка адмаўляла хуліганскі матыў сваіх дзеяньняў і па кожным эпізодзе яна прыводзіла довады для сваіх учынкаў. Аднак самі матывы афіцыйна не паведамляюцца.
Нагадаем, 7 красавіка жанчыну асудзілі на 4 гады і 6 месяцаў за выбух каля будынку КДБ у Віцебску. Тацьцяну Вінакураву прызналі вінаватай у "незаконных дзеяньнях у адносінах выбуховых рэчываў" і "асабліва злосным хуліганстве". Сам выбух каля будынку УКДБ па Віцебскай вобласьці адбыўся 11 лістапада 2012 году.
Эўрарадыё