Каля пяцісот пілігрымаў, сьвятароў і манашак з усёй Беларусі зьехаліся ў Росіцу Верхнядзьвінскага раёну, каб ушанаваць памяць загінулых. За часамі нямецкай акупацыі там было спалена 1528 мірных жыхароў разам з двума ксяндзамі – Юрыем Кашырам і Антоніем Ляшчэвічам. Як кажа біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, Росіца – непрыкметнае, на першы погляд, месца, але мае надзвычайную прыцягальную моц для людзей.
Біскуп Алег Буткевіч: "Гэта чарговы знак дзеяньня Божай ласкі. Гэта знак, што на тым месцы, дзе загінулі людзі, дзе пралілася пакутніцкая кроў, узьнікае штосьці, што дапамагае людзям прыходзіць на гэтае месца праслаўляць Бога, задумвацца таксама над сваім жыцьцём, зьмяняць сваё жыцьцё да лепшага. Фэномэн у тым – што гэта месца Божай ласкі і моцы".
16 лютага 1943 году ў Росіцы немцы праводзілі карную апэрацыю пад цынічнай назвай “Зімовае чараўніцтва”. Яны спалілі 426 населеных пунктаў. Не пашкадавалі нават жанчын і дзяцей.
Радыё Рацыя
Фота: Эўрарадыё