Шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацыяў Віцебскай вобласьці прыцягнутыя да адказнасьці за парушэньне патрабаваньняў указу № 630 "Аб рэагаваньні службовых асоб на крытычныя выступы ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі". Факты парушэньняў выяўленыя Камітэтам дзяржкантролю падчас правядзеньня кантрольных мерапрыемстваў.
Так, КДК выявіў, што КУСГП "Крынкі" і ААТ "Рубежніца" (Лёзьненскі раён) зь перавышэньнем на 73 дні вызначанага месячнага тэрміну з моманту апублікаваньня крытычнага матэрыялу адказалі на крытыку ў мясцовай раённай газэце. Таксама ў Лёзьненскім раёне зь перавышэньнем вызначанага месячнага тэрміну адрэагавалі на крытыку ААТ "Лёзьненскі райаграсэрвіс", ААТ "Адаменка" і філіял "Лёзьненскае ДРБУ № 107" ( на 42 дня), ДКУСП "Лёзьненская ПМК - 54" ( на 8 дзён), упраўленьне сельскай гаспадаркі і харчаваньня Лёзьненскага райвыканкаму (на 3 дні).
Аналягічныя парушэньні дапушчаныя ў Дубровенскім раёне. Напрыклад, ААТ "Рэдзькі" перавысіла вызначаны тэрмін на 35 дзён, ААТ "Каманіна" - на 86 дзён, КУП(СГ)П "Першамайскае" - на 129 дзён.
Па прапанове Камітэта дзяржкантролю вінаватыя ў гэтых парушэньнях службовыя асобы прадпрыемстваў прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці.
Усяго за 2013 год па выяўленых КДК Віцебскай вобласьці фактах парушэньняў патрабаваньняў указу № 630 прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці 22 службовыя асобы.
БелТА