У Віцебску 21 лютага прайшоў суд над актывістамі аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Аляксеем Кішчуком і Стасам Лаўрэнавым, якіх затрымалі 16 лютага падчас “Хвалі салідарнасьці”. Адвакат знайшоў у матэрыялах справы мноства працэсуальных парушэньняў, дапушчаных супрацоўнікамі міліцыі.
У прыватнасьці, міліцыянты для “аб’ектыўнасьці” прыплялі да матэрыялаў справу жанчыну, якая нібыта была сьведкам затрыманьня, паведаміла віцебская каардынатарка БХД Тацьцяна Севярынец, якую за спробу сфатаграфаваць рэчавыя доказы выдалілі з залі суду.
У сваю чаргу сьведка з боку падабаронных заявіў, што міліцыянты, затрымліваючы актывістаў, парушылі ўсе магчымыя правілы дарожнага руху, едучы на машыне па тратуары. Пададзенае міліцыянтамі відэа затрыманьня ня выявіла ніякіх пярэчньняў са словамі сьведкі пра дзеяньні міліцыянтаў. У выніку судзьдзя прысудзіла актывістам штраф у памеры 30 базавых велічынь кожнаму. Аднак сябры БХД маюць намер абскарджваць гэты прысуд.
Адзначым, што Лаўрэнаў і Кішчук самі высунулі міліцыянтам сустрэчную позву за незаконнае ўтрыманьне ў ІЧУ – маральную шкоду яны ацанілі ў 15 і 14 тыс. эўра адпаведна. “Хлопцы трымаліся на судзе бадзёра, паводзіліся годна”, - адзначыла Тацьцяна Севярынец.
Прэсавая служба БХД