Каардынатарка віцебскага абласнога аргкамітэту БХД Тацьцяна Севярынец 23 лістапада падала дакумэнты ў Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Віцбскага аблвыканкаму на рэгістрацыю абласнога грамадзкага аб’яднаньня “Хрысьціянскія дэмакраты Віцебшчыны”. Яна таксама паведаміла, што на ўладальніка памяшканьня, у якім плянуецца зарэгістраваць арганізацыю, ціснулі з мэтай змусіць яго адмовіцца даць памяшканьне.
Хто чыніў ціск на яго, мужчына не паведаміў, але сказаў, што гэта быў вельмі важны чыноўнік з Кастрычніцкага райвыканкаму Віцебску. Хаця сам прадпрымальнік ад прадстаўленьня памяшканьня не адмовіўся, было вырашына зарэгістраваць аб’яднаньне па “запасной” адрэсе ў Наваполацку. “Гэты ціск зьяўляецца добрым паказчыкам таго, што нас, хутчэй за ўсё, не зарэгіструюць”, - адзначыла Тацьцяна Севярынец.
Прэсавая служба БХД