Ухіліста з Наваполацку выявілі на перадпалётным надглядзе ў Нацыянальным аэрапорце Менск, паведаміў супрацоўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксандар Марчанка.
Тое, што малады чалавек 1997 нараджэньня ўхіляецца ад прызыву на службу ў войска, высьветлілася раніцай 18 чэрвеня падчас перадпалётнага надгляду на рэйс Менск – Амстэрдам у Нацыянальным аэрапорце Менск.
«Хлопцу ўручылі позву і адпусьцілі, а інфармацыю пра яго перадалі ў органы ўнутраных спраў Наваполацку», – сказаў Аляксандар Марчанка.
Ён адзначыў, што паводле інфармацыі транспартнай міліцыі рэгулярна выяўляюцца грамадзяне, якія ўхіляюцца ад мерапрыемстваў прызыву на тэрміновую вайсковую службу. Так, 13 чэрвеня позва знайшла ўхіліста 1989 году нараджэньня зь Лепеля. Акрамя таго, 8 чэрвеня быў выяўлены ўхіліст з Гародні 1995 году нараджэньня. Як правіла, арыентоўкі на вышук маладых людзей паступаюць з тэрытарыяльных органаў унутраных спраў і іншых праваахоўных органаў.
БелТА