Праўленьне арганізацыі заклікае ўсіх салідарных зь незалежным журналістам паставіць свой подпіс у абарону зняволенага фатографа.
БАЖ зьвяртаецца таксама да замежных партнэраў, міжнародных журналісцкіх арганізацый, а таксама калег фатографа з просьбай падтрымаць кампанію салідарнасьці.
У звароце адзначаецца: “З 13 ліпеня 2012 года Антон знаходзіцца ў сьледчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па абвінавачваньні ў спрыяньні незаконнаму перасячэньню дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, арганізаванаму групай асобаў (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 371 КК РБ). Мяркуючы па ўсім, віна Антона Сурапіна заключаецца толькі ў тым, што ён разьмясьціў у інтэрнэце эксклюзіўныя фотаздымкі цацачных мішак, скінутых з самалёта, які парушыў дзяржаўную мяжу Беларусі.
Лічым, што крымінальны перасьлед Сурапіна непасрэдна зьвязаны зь ягонай журналісцкай дзейнасьцю і груба парушае гарантаванае Канстытуцыяй права на атрыманьне, захоўваньне і распаўсюд інфармацыі.
Патрабуем вызваліць Антона Сурапіна з-пад варты і спыніць заведзеную ў дачыненьні да яго крымінальную справу”.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” просіць усіх, хто падпішацца ў абарону Антона Сурапіна, дасылаць свае звароты заказной карэспандэнцыяй на адрас г.Мінск, вул.Камсамольская 7-32 (офіс ГА “БАЖ”). Ксэракопію падпісанага ліста лепш пакінуць ў сябе.
Патрабуем вызваліць Антона Сурапіна з-пад варты і спыніць заведзеную ў дачыненьні да яго крымінальную справу
Свой подпіс пад зваротам таксама можна паставіць непасрэдна ў офісе ГА "БАЖ" з 10:00 да 18:00.
Па меры паступленьня зваротаў кіраўніцтва журналісцкай арганізацыі будзе перадаваць іх у Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі, які і прыняў рашэньне аб затрыманьні і зняволеньні нашага калегі.
БЛАНК ЗВАРОТУ ПА-БЕЛАРУСКУ
БЛАНК ОБРАЩЕНИЯ ПО-РУССКИ