28 лістапада кіраўнік Беларускай фэдэрацыі біятлёну і былы кіраўнік КДБ Вадзім Зайцаў правёў выязную нараду па пытаньнях разьвіцьця біятлёну ў Віцебскай вобласьці.
У нарадзе ўзялі ўдзел: генэральны дырэктар Беларускага клюбу біятлёну Алег Абызаў, старшыня Віцебскай абласной фэдэрацыі Ўладзімер Арчакоў, намесьнік начальніка Ўпраўленьня фізычнай культуры, спорту і турызму Віцебскага аблвыканкаму Пётар Немянёнак, генэральны сакратар фэдэрацыі Анатоль Стромскі, дырэктар Беларускай фэдэрацыі прафсаюзаў «Спартыўны клюб БФБ» Аляксандар Паўлоўскі, дырэктар УА «Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзэрву» Віктар Арцаў, дырэктар СДЮШАР АСК ФПБ «Алімпіец», г. Віцебск Пётар Станскі, піша сайт biathlon.by.
Нагадаем, 10 лістапада Лукашэнка вызваліў генэрал-лейтэнанта Вадзіма Зайцава ад пасады старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, апала зьвязаная зь нядаўнім самагубствам высокапастаўленага афіцэра КДБ. Паводле неафіцыйнай - да кіраўніка самай буйной у краіне спэцслужбы проста назапасілася занадта шмат прэтэнзіяў. Многія экспэрты выказвалі меркаваньне, што Зайцаў у хуткім часе пакіне Беларусь і зьедзе ў Расею.
Хартыя ‘97