Віцебскі аблвыканкам мае намер выходзіць на відэасувязь з жыхарамі вобласьці для вырашэньня іх надзённых праблем. Пра гэта журналістам пасьля наўпроставай тэлефоннай лініі з жыхарамі рэгіёну паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец.
У наступным годзе ў аблвыканкаме зьявіцца інтэрнэт-студыя, дзякуючы якой на відэасувязь з губэрнатарам і кіраўнікамі камітэтаў і ўпраўленьняў аблвыканкаму ў вызначаныя дні прыёму змогуць выйсьці грамадзяне наўпрост з хатніх кампутараў.
«Людзі пабачаць, да каго яны зьвяртаюцца, каму даюцца даручэньні па вырашэньні іх пытаньняў”, - растлумачыў Аляксандар Косінец.
Аднак гэта ня значыць, што толькі ўладальнікі кампутараў змогуць зьвязацца з уладай. Традыцыйныя, хаця і ўстарэлыя, спосабы сувязі - тэлефанаваньні, лісты, асабістыя прыёмы застануцца.
БелТА