Паводле прыгавору суду РУП «Віцебскэнэрга» выплаціць сем'ям загінулых рабочых філіялу «Наваполацкая ЦЭЦ» па 20 тысяч рублёў, паведаміла намесьніца начальніка аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства ўпраўленьнем Сьледчага камітэту пракуратуры Віцебскай вобласьці Натальля Федарэнка.
Суд Наваполацку прызнаў двух адказных работнікаў прадпрыемства вінаватымі на падставе часткі 3 артыкулу 306 КК РБ. Адзін зь іх прысуджаны да пакараньня ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 3 гады і 6 месяцаў, другі – да 3 гадоў. Яны таксама пазбаўленыя права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю. Прысуд вынесены з умоўным непрымяненьнем пакараньня, калі фігуранты ня зьдзейсьняць злачынстваў на працягу трох і двух гадоў адпаведна. Суд таксама пастанавіў спагнаць зь «Віцебскэнерга» ў якасьці кампэнсацыі сем'ям загінулых па 20 тысяч рублёў (200 мільёнаў рублёў да дэнамінацыі).
Двое рабочых былі сьмяротна траўмаваныя ў верасьні 2014 году падчас рамонтных работ на трубаправодзе Наваполацкай ЦЭЦ. У парушэньні правілаў аховы працы, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць дзьвюх і больш асоб, прызнаныя вінаватымі два чалавекі, якія на момант аварыі працавалі на пасадах начальніка і старшага майстра турбіннага цэху.
Алёна Ціханава, БелТА