Абвінавачаньне па факце гібелі рабочых у філіяле “Наваполацкая ЦЭЦ” РУП “Віцебскэнэрга” прад’яўленае двум адказным работнікам прадпрыемства. Як паведаміла намесьніца начальніка аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства ўпраўленьнем Сьледчага камітэту пракуратуры Віцебскай вобласьці Натальля Федарэнка, крымінальная справа перададзеная ў суд гораду Наваполацку.
Двое рабочых былі сьмяротна траўмаваныя ў верасьні 2014 году падчас рамонтных работ на трубаправодзе Наваполацкай ЦЭЦ.
У парушэньні правілаў аховы працы, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць дзьвюх і больш асоб (арт. 306 ч. 3 Крымінальнага кодэксу), абвінавачваюцца два чалавекі, якія на момант аварыі працавалі на пасадах начальніка (цяпер займае іншую пасаду) і старшага майстра турбіннага цэху. Санкцыя артыкулу прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю (або без пазбаўленьня).
Алена Ціханава, БелТА