На віцебскіх рынках 7 гандлёвых крамаў займаюцца продажам цішотак з прынтамі прарасейскай і савецкай тэматыкі. Саколкі з выявамі Пуціна, Сталіна і так званых «ветлівых людзей» былі заўважаныя на Полацкім і Смаленскім рынках Віцебску.
Пастаўкі вядуцца з Масквы. У пэўных шапіках прысутнічаюць паведамленьні аб тым, што тавар не сэртыфікаваны. Цана саколак вагаецца ад 150 да 290 тысяч беларускіх рублёў.
Чаму гандляры не прадаюць саколак на беларускую тэматыку?
Пад саколкамі беларускае тэматыкі большасьць гандляроў разумелі выявы Аляксандра Лукашэнкі, за якія, па іх меркаваньні, можна патрапіць за краты. Прапанову прадаваць вышымайкі гандляры сустракалі адмоўна, тлумачыўшы, што наяўны асартымэнт іх задавальняе.
Адзеньне з расейскімі шавіністычнымі прынтамі даступнае на аптовых рынках у Расеі. Адтуль яно трапляе ў Беларусь. Між тым мэханізм аптовага продажу адзеньня зь беларускай сымболікай для дробных гандляроў не наладжаны.
nn.by