На філялягічныя спэцыяльнасьці ў Полацкім дзяржунівэрсытэце і ВДУ імя Машэрава конкурсаў не было.
Такую інфармацыю падае камітэт дзяржаўнага кантроля па Віцебскай вобласьці.
Гэтак, на адно месца на спэцыяльнасьці “Француская мова. Ангельская мова” і “Дашкольная адукацыя. Ангельская мова” ў Полацкім дзяржуніверсітэце прэтэндавала меньш за аднаго абітурыента. Такая ж сытуацыя склалася ў Віцебскім дзяржунівэрсытэце імя Машэрава, дзе незапатрабаванай апынулася сьпецыяльнасьць “Гісторыя. Ангельская мова”.
Не адбылося конкурсу падчас прыёму на сьпецыяльнасьць “Вытворчасьць тэкстыльных матэрыялаў” у Віцебскім тэхналягічным унівэрсытэце, а таксама на “Заатэхнію” ў віцебскай ветэрынарнай акадэміі.
У той жа час найбольшай папулярнасьцю карасталася “Правазнаўства” ў ВДУ. Конкурс на гэтую сьпецыяльнасьць быў максымальны – 20 чалавек на месца. Сярод самых запатрабаваных у абітурыентаў – “Фінансы і крэтыт” у ВДТУ (11 чалавек на месца), “Лягістыка” (9,4) і “Турызм” (9) у ПДУ. У Віцебскім мэдунівэрсытэце найбольшая колькасьць абітурыентаў падала дакументы на сьпецыяльнасьць “Стаматалёгія” – 2,3 чалавека на месца. У ветакадэміі самая папулярная сьпецыяльнасьць – “Вэтэрынарная санітарыя і экспэртыза”.
Наогул конкус у вышэйшыя навучальныя ўстановы Віцебскай вобласьці быў трошкі ніжэйшы за леташні (з улікам усіх формаў навучаньня). У сярэднім – 1,7 чалавека на месца. У 2011 годзе – 1,8. Найбольшы конкурс на бюджэтную форму – у ВДУ (2 чалавекі на месца), найменьшы – у акадэміі ветэрынарнай медыцыны (1,2).
Цікава, што на бюджэтную (бясплатную) форму навучаньня паступіла прыблізна на тысячу чалавек меней, чым на плтную форму. На бюджэтную – 4 503, на платную – 5 555 чалавек.
Найбольшую колькасьць платнікаў традыцыйна набраў Віцебскі мэдунівэрсытэт (1,73 чалавекі на месца).
Сёлета ў ВНУ віцебскай вобласьці паступілі 132 медаліста і 34 уладальніка дыпломаў з адзнакай.