Ва ўступных іспытах на бюджэтную форму навучаньня конкурс наогул адсутнічаў (менш за аднаго чалавека на месца) у ВДУ на спэцыяльнасьці "фізыка (навукова-вытворчая дзейнасьць)" - 0, "матэматыка і інфарматыка" - 0,4, "прыкладная матэматыка (навукова-пэдагагічная дзейнасьць)" - 0,5 , "сацыяльная пэдагогіка" - 0,9; у ПДУ з улікам правядзеньня дадатковага набору на спэцыяльнасьці "кампутарная бясьпека" - 0,5, "мадэляваньне і кампутарнае праектаваньне радыёэлектронных сродкаў" - 0,6, "тэхнічная праца і прадпрымальніцтва" - 0,7, "радыётэхніка" - 0,9.
Найпапулярнейшымі ў абітурыентаў былі наступныя спэцыяльнасьці: ВДУ - "правазнаўства" (10,6 чалавек на месца), ПДУ - "лягістыка" і "правазнаўства" (6,4), у ВДТУ - "фінансы і крэдыт" (4,6) , у ВДАВМ - "вэтэрынарная фармацыя" (2,3), у ВДМУ - "фармацыя" (2,1). У пяці дзяржаўных ВНУ вобласьці з улікам дадатковага набору ў 2014 годзе ўзялі ўдзел 3 тыс. 456 абітурыентаў (пры пляне набору 2 тыс. 400 чалавек). Сярэдні конкурс у ВНУ Віцебскай вобласьці склаў 1,4 чалавека на месца.
Найбольшы конкурс назіраўся ў Віцебскім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце - 1,7 чалавека на месца (у 2013 годзе - 1,6), найменшы быў у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны - 1,13 (у 2013 годзе - 1,05). Па іншых ВНУ конкурс склаў: ВДУ імя Машэрава - 1,5 (у 2013 годзе - 1,8), Віцебскі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт - 1,4 (у 2013 годзе - 0,95), Полацкі дзяржунівэрсытэт - 1,4 (у 2013 годзе - 1,5).
Па выніках уступных іспытаў на дзённае аддзяленьне (бюджэт) залічаныя 2 тыс. 358 чалавек (ПДУ - 580, ВДМУ - 555, ВДАВМ - 475, ВДУ - 438, ВДТУ - 310). З агульнай колькасьці залічаных на дзённае аддзяленьне ВНУ 176 абітурыентаў зьяўляюцца мэдалістамі, 23 чалавекі маюць дыплём з адзнакай. Па-за конкурсам на падставе льгот, вызначаных правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, залічаны 39 абітурыентаў, без уступных іспытаў - 17 абітурыентаў.
З агульнай колькасьці абітурыентаў, залічаных па выніках уступных выпрабаваньняў, 2 тыс. 624 чалавекі скончылі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, разьмешчаныя ў гарадох, 452 - у сельскай мясцовасьці, сярэднюю спэцыяльную адукацыю маюць 195 чалавек, прафэсійна-тэхнічную - 23, вышэйшая - 1. У ВНУ вобласьці залічаныя 42 замежных грамадзяніна.
Кантроль за выкананьнем патрабаваньняў заканадаўства падчас правядзеньня ўступных іспытаў ажыцьцяўлялі Віцебская абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзеньня ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі ў складзе васьмі чалавек і адпаведныя камісіі па кантролі ў пяці вышэйшых дзяржаўных навучальных установах Віцебскай вобласьці. Імі былі разгледжаныя і дадзеныя адказы на 10 вусных зваротаў, якія паступілі ад абітурыентаў і іх бацькоў. Усе звароты насілі кансультацыйны характар (пытаньні аб прыёме і навучаньні, парадку падачы дакумэнтаў і г.д.).
БелТА