Жыхары Віцебску абураюцца тым, што замест аквапарку ўлады наважылі ўшчыльніць жылую забудову ў цэнтры гораду. Як стала вядома сайту charter97.org, мясцовыя ўлады адмовіліся ад будаўніцтва аквапарку і спартовага цэнтру ў цэнтры гораду. Замест гэтага тамсама зьбіраюцца будаваць шматпавярховікі. У новых 760 кватэрах зьбіраюцца пасяліць яшчэ 1300 чалавек. Пра гэта кажа новы плян забудовы раёну.
Аднак гэта пакуль знаходзіцца на стадыі грамадзкага абмеркаваньня горадабудаўнічага праекту. Блогер HighAley сумняваецца, што «ў адміністрацыі гораду хопіць розуму гэтага не рабіць»:
«Бачыце ўверсе справа круглы будынак? Гэта будзе Палац водных відаў спорту. Паводле маіх грубых падлікаў ён у дыямэтры трохі больш за 50 мэтраў. І які басэйн у ім зьмесьціцца? - зьдзіўляецца ён. - Палову будынку паставілі на балота, а другую палову - на круты спуск. Калі глядзець далей, то пад запраўкай яны зьбіраюцца ўторкнуць падземную паркоўку. Як да такога можна дадумацца? Хіба гэта дазволена?»
«Увогуле, я ў шоку. Дапамажыце спыніць гэтае блюзьнерства! Бо пасьля гэтай забудовы цэнтар гораду ператворыцца ў бэтонавае гета. Я ўжо не кажу пра паркоўвачныя месцы. Сумняваюся, што яны там будуць у дастатковай колькасьці. І які жах будзе ў сама розрух. Я баюся далей разьвіваць думку. Скажу адно: Я супраць ушчыльненьня цэнтру гораду!» - кажа жыхар Віцебску.