Футбалісты наваполацкага «Нафтану» не атрымліваюць заробкаў амаль паўгода. Пра гэта заявіў паўабаронца каманды Валер Жукоўскі пасьля першай у чэмпіянаце паразы (1:3) ад барысаўскага БАТЭ.
«За хвілін 15 да канца я ня думаў, што мы прайграем. Вядома, нам шанцавала - пытаньняў няма. Але шанцуе мацнейшым, вось БАТЭ і перамог. Хаця і мы таксама не падарунак - прыемна, што сабраўся такі згуртаваны калектыў. Проста нам перашкаджаюць некаторыя людзі. Ну, як перашкаджаюць? Наконт грошай ужо надакучыла маўчаць. Не атрымліваем заробкі пяты месяц. Нас кормяць абяцаньнямі - і невядома, што будзе далей. Можа, і гэта паўплывала, што нам ня могуць сказаць нічога канкрэтнага. Ідзем, здаецца, нядрэнна ў табліцы. А для Наваполацку - дык наогул…», - заявіў Валер Жукоўскі.
Хартыя '97