Галкіпер каманды Ігар Даўгяла, які адгуляў у сэзоне-2016 дваццаць пяць матчаў, выставіў у інтэрнэце на продаж ўласныя буцы. Сваё рашэньне ён матываваў «цяжкім фінансавым становішчам».
Футбольны «Нафтан» апошнімі гадамі – клюб небагаты. І хутчэй нават бедны. Нафта сягоньня не ў цане, справы на наваполацкім нафтаперапрацоўчым прадпрыемстве, якое дало клюбу назву, а ў лепшыя часы яшчэ давала і грошы, ідуць ня вельмі. Гульцы скардзяцца, што ім ня плацяць або плацяць, але мала. Некаторыя распавядаюць пра сваё становішча з адчаем, піша tribuna.com.
За гульнявы абутак adidas – памер uk 9 – футбаліст хоча 50 рублёў. Увогуле, калі ў вас адпаведная нага і вам патрэбныя буцы, вы можаце зрабіць жыцьцё аднаго ўдзельніка чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе крышачку лепшай.


charter97.org