Высокакваліфікаваныя спэцыялісты з вышэйшай адукацыяй і стажам працы ў сфэры працоўнага, жыльлёвага і пэнсійнага заканадаўства прапаноўваюць усім грамадзянам Беларусі бязвыплатную юрыдычную дапамогу.
29 верасьня пачынаецца прыём грамадзян прававымі (галоўнымі прававымі) інспэктарамі працы прававой інспэкцыі працы ФПБ у раённых, гарадзкіх аб'яднаньнях прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі, і арганізацыях, якія знаходзяцца ў Віцебскай вобласьці.
Калі ў вас ёсьць пытаньне або праблема, калі вы маеце патрэбу ў кансультацыі прафсаюзных спэцыялістаў, месца і час прафсаюзнага прыёму можна даведацца па тэлефоне ў Віцебскім абласным аб'яднаньні прафсаюзаў у галоўнага прававога інспэктара Супрунчук Сьвятланы Русланаўны (8-0212) 37-36-12 або на сайце ФПБ.
Даведка: У сакавіку 2015 году Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі ініцыявала правядзеньне рэгулярных юрыдычных прыёмаў для грамадзян па ўсёй краіне – кожны апошні чацьвер месяца прававыя інспэктары ФПБ выяжджалі ў розныя раёны краіны, прапаноўваючы бязвыплатную юрыдычную дапамогу.
Час паказаў запатрабаванасьць гэтага праекту: за год (з сакавіка 2015 году па сакавік 2016-га) прававыя інспэктары пракансультавалі 1 893 чалавека. Акрамя таго, падчас прыёму пры неабходнасьці прафсаюзныя спэцыялісты выходзяць на сувязь са спэцыялістамі Мінпрацы і сацабароны.
vitvesti.by