Падлеткі, якія стаяць на ўліку ў інспэкцыі па справах непаўналетніх Віцебскага РАУС, супрацьстаялі прадстаўнікам службаў і аддзелаў райвыканкаму, супрацоўнікам пракуратуры, РАНС і ўнутраных войскаў. Спаборніцтвы праходзілі на спартовых пляцоўках у межах міжведамаснай спэцыяльнай праграмы «Клопат».
Мерапрыемства насіла выхаваўча-прафіляктычны і вайскова-патрыятычны характар. Месцам яго правядзеньня быў абраны кругласутачны дзевяцідзённы аздараўленчы лягер «Пераходны ўзрост», які працуе трэці год. Сягоньня ён сабраў дзяцей на базе Ноўкінскай школы.
Камандзе непаўналетніх, якія стаяць на ўліку ў ІСН, супрацьстаяла дружына, у склад якой увайшлі прадстаўнікі службаў і аддзелаў райвыканкаму, супрацоўнікі пракуратуры, РАНС і ўнутраных войскаў – 3 асобнага стралковага батальёну вайсковай часткі 5524. Яны разыгралі першынство ў міні-футболе, валейболе, баскетболе, стральбе з пнэўматычнай вінтоўкі, кіданьні дроцікаў, эстафэце 4 х 200. Палтацы скончыліся нічыёй. Дарослыя адзначылі найлепшых гульцоў, уручылі граматы.
Гасьцей прымалі адпачывальнікі ў школьным лягеры і на наступны дзень. Інспэктар ІСН Віцебскага РАУС Вераніка Ханеўская правяла з хлопчыкамі і дзяўчынкамі прававую віктарыну.
Гутарку на гэтую тэму працягнуў начальнік інспэкцыі Юры Жораў. Ім было нададзеная ўвага прафіляктыцы дарожна-транспартнага траўматызму, выкананьню правілаў дарожнага руху ў цёмны час сутак з абавязковым выкарыстаньнем сьвятлоадбівальных элемэнтаў на неасьветленых участках праезнай часткі, адказнасьці за правапарушэньні.
Мова ішла пра недапушчэньне зьдзяйсьненьня падлеткамі дробнага хуліганства, а таксама пра адміністрацыйную адказнасьць за расьпіцьцё алькагольных, слабаалькагольных напояў ці піва, ужываньне наркатычных сродкаў або псыхатропных рэчываў, іх аналягаў у грамадзкім месцы або зьяўленьне там у стане ап'яненьня.
Праваахоўнік давёў да падлеткаў інфармацыю пра тое, што іх дарослым сябрам-таварышам давядзецца адказваць паводле ўсёй суворасьці закону за ўцягваньне непаўналетніх у антыграмадзкія паводзіны праз куплю для іх алькагольных, слабаалькагольных напояў ці піва. Хлопцам і дзяўчатам указана ўзмацьніць пільнасьць, што да захаванасьці мабільных тэлефонаў і каштоўных рэчаў у школьным лягеры.
Супрацоўнікі ІСН, нягледзячы на досыць сухі матэрыял, завалодалі увагай юных слухачоў, бо кожны пункт правілаў законапаслухмяных паводзін падлеткаў яны падмацоўвалі прыкладамі з жыцьця. Дзеці прызналіся, што ня хочуць стаць героямі наступных «эпізодаў». Ці ня гэта вынік працы на апярэджаньне?
Нават да выставы зброі, спэцыяльных сродкаў абароны і сувязі, якія знаходзяцца на ўзбраеньні органаў унутраных спраў, падлеткі паставіліся сур'ёзна. «Арсэнал – не для гульняў», – заключылі хлапчукі.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкаму супольна зь іншымі зацікаўленымі ведае, як зрабіць адпачынак непаўналетніх актыўным, здаровым і запамінальным.
Тацяна Диканова, pridvinje.by