Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці расьсьледуецца крымінальная справа ў дачыненьні да загадчыка катэдры ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў мэдычны ўнівэрсытэт».
Выяўлена, што службовая асоба ў траўні бягучага году за спрыяльнае вырашэньне пытаньня наконт здачы двух залікаў і пасьпяховую здачу ў будучыні экзамэнаў па дысцыпліне, якую ён выкладае, у працоўны час атрымала ад студэнта ўнівэрсытэту хабар у памеры 200 даляраў ЗША.
Загадчыку катэдры прад'яўленае абвінавачаньне паводле ч.1 арт.430 (атрыманьне хабару) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. У дачыненьні да яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.
Расьсьледаваньне крымінальнай справы працягваецца. Сьледчымі праводзіцца работа па зборы і замацаваньні доказнай базы, прызначаныя экспэртызы, дапытваюцца сьведкі, вывучаецца асабістасьць абвінавачанага, высьвятляюцца прычыны і ўмовы, якія спрыялі зьдзяйсьненьню злачынства.
Даведачна: Злачынства, прадугледжанае артыкулам 430 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, належыць да злачынстваў карупцыйнай накіраванасьці, якія груба парушаюць нармальную працу і падрываюць аўтарытэт дзяржаўных органаў, іншых прадпрыемстваў і арганізацыяў, наносяць значную шкоду ахоўным законам правам і інтарэсам грамадзян.
У барацьбе з гэтай зьявай вельмі важныя намаганьні ўсяго грамадзтва, яго зацікаўленасьць у выяўленьні праваахоўнымі органамі і спыненьні фактаў карупцыі, устараненьні прычын, якія яе спараджаюць, выкараненьні пратэкцыянізму, бюракратызму, безадказнасьці.
Згодна з заўвагай да артыкулу 431 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, асоба, якая дала хабар, вызваляецца ад крымінальнай адказнасьці, калі гэтая асоба пасьля дачы хабару добраахвотна заявіла пра ўчыненае.
Сьвятлана Сахарава, УСК па Віцебскай вобласьці