У Мёрах мясцовыя ўлады адмовіліся працаўладкоўваць настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства актывіста аргкамітэту БХД Сержука Васільева, які ўжо раней выкладаў гэтыя прадметы, і ў якога нядаўна выйшла кніга па гісторыі Мёраў.
Працаваць настаўнікам Сержуку Васільеву прапанавала настаўніца гісторыі ў СШ № 2, якая сыходзіць з працы. Аднак начальнік аддзелу адукацыі, спорту і турызму Мёрскага райвыканкаму Валер Драба заявіў яму, што на гэтую пасаду ўжо ўладкоўваецца сацыяльны пэдагог.
Сяржук Васільеў мае пэдагагічную і культуралягічную адукацыю. Да 2010 году працаваў у школе, але мусіў звольніцца, каб даглядаць старую маці. Потым былі выбары, пасьля якіх спадар Васільеў атрымаў 15 сутак за ўдзел у Плошчы. А калі вярнуўся дахаты, уладкавацца настаўнікам ужо не атрымалася. Не хочуць яго прымаць з-за актыўнай грамадзкай пазыцыі і на іншыя месцы.
bchd.info