Ужо колькі год віцебскія актывісты апякуюцца месцам мемарыяльных крыжоў паміж вёскамі Паляі і Вароны ў Віцебскім раёне, якое прысьвечанае ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў 1937-38 гадоў, калі ў мясцовых лясох знайшлі свой апошні прытулак рэпрэсаваныя жыхары Віцебску і ваколіцаў.
Паводле сьведчаньняў мясцовых жыхароў пахаваньні адбываліся ў 1937-38 гадох, калі зь віцебскай турмы арыштаваных і асуджаных хуткім сталінскім судом грамадзян савецкай Беларусі массава растрэльвалі і прыкапвалі ў лясох вакол Віцебску. Цяпер ужо няма ў жывых тых сьведак, якія напрыканцы 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя распавядалі краязнаўцам і гісторыкам аб страшнай гісторыі вакольных лясоў.
У гэтым годзе сябры партыі БНФ, як і ў ранейшыя гады, прыбіралі месца мэмарыялу. Высеклі траву, зьвялі агрэсіўнага захопніка – баршчэўнік Сасноўскага – з тэрыторыі вакол крыжоў і каля лясной дарогі, абкапалі кветкі, што растуць вакол крыжоў і пасадзілі новыя. Гэта адбылося ў памятны дзень 22 чэрвеня, калі, па старой завядзёнцы, успамінаюць пачатак Вялікай Айчыннай вайны савецкага народу супраць нямецка-фашыстскіх захопнікаў.
vicebskreg.by