Старшыня Віцебскага райвыканкаму Руслан Фурашоў запатрабаваў ад кіраўнікоў раённых службаў жорсткага захаваньня выканальніцкай дысцыпліны, працу некаторых падразьдзяленьняў адзначыў як нездавальняючую.
Ёсьць прэтэнзіі за выкананьне пляну па перадачы безгаспадарных сетак ацяпленьня на балянс спэцыялізаваных прадпрыемстваў і ўладальнікаў цеплавых крыніц. Старшынём райвыканкаму указана на неабходнасьць дакладнай праграмы, якая павінна быць распрацаваная цягам тыдня. Праца, якая вядзецца па адключэньні індывідуальных дамоў ад цэнтралізаванага ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня, таксама не задаволіла старшыню. Былі пытаньні і да аддзелу эканомікі. У прыватнасьці, акцэнтавалася ўвага на распараджэньні маёмасьцю.
«У 2015 годзе павінна быць уцягнута ў гаспадарчы абарот 25 аб'ектаў нерухомасьці, зь іх спосабам продажу – 16, арэнды – 9. У першым квартале бягучага году згодна з графікам у гаспадарчы абарот уцягнуты шляхам продажу адзін аб'ект – будынак сьвінарніка, разьмешчаны ў Бабініцкім сельсавеце, балансаўтрымальнікам якога зьяўлялася КУСГП «Вымна». Да канца чэрвеня ў гаспадарчы абарот павінна быць ўцягнута 12 аб'ектаў, у тым ліку 10 шляхам продажу, 2 – арэнды. На сёньняшні дзень на аўкцыён выстаўлена толькі 5», – далажыла галоўны спэцыяліст аддзелу эканомікі райвыканкаму Ірына Зайцава.
«Сёньня для актывізацыі прывабнасьці невыкарыстоўваемай і неэфэктыўна выкарыстоўваемай маёмасьці дзелавым колам неабходная поўная і разгорнутая інфармацыя – падайце яе. Той, якая маецца на афіцыйным сайце райвыканкаму, недастаткова», – канстатаваў Руслан Фурашоў.
Таксама на нарадзе згадвалі пра іншую сэзонную праблему – барацьбу з распаўсюджваньнем па тэрыторыі раёну баршчэўніка Сасноўскага.
Старшыню Летчанского сельвыканкаму ўказана на неадкладнае навядзеньне парадку ля адміністрацыйнага будынку і ўнутры яго.
Дысцыпліна і апэратыўнасьць дзеяньняў, як адзначыў старшыня райвыканкаму, – гэта неабходныя складнікі для посьпеху любой справы, чаго, на жаль, бракуе некаторым службовым асобам Віцебскага райвыканкаму.
vicebskreg.by