Замест таго, каб рамантаваць, пэрсанал паставіў на падлогу вёдры для збору вады. Чытачка charter97.org даслала фота сумнага відовішча, якое яна ўбачыла ў дзіцячай паліклініцы Полацку. «Хадзіла надоечы зь дзіцем у дзіцячую паліклініку і ўбачыла там такое відовішча. Цячэ дах. А між іншым, там нашыя дзеткі лечацца», – піша яна.
«Назіраю такое відовішча ўжо ня першы год. Дах у дзіцячай паліклініцы цячэ, радзільня – усяго адна на два гарады (Полацак і Наваполацак), дарогі не адрамантаваныя, а гандлёвыя цэнтры будуюцца і будуюцца... Пытаньне: дзе грошы зь бюджэту?», – піша жыхар Наваполацку Аляксандар.
У Полацкай дзіцячай паліклініцы працуе амаль 150 мэдычных работнікаў і лечыцца больш за 18 тысяч дзяцей і падлеткаў ва ўзросьце да 17 гадоў.
charter97.org