Такое стала магчымым толькі пасьля таго, як праваабаронца Павал Левінаў (на фота) зьвярнуўся са скаргай да старшыні Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь Валянціна Сукала. У свой скарзе спадар Левінаў паведаміў галоўнаму судзьдзю краіны пра тое, што старшыня суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Яўген Буруноў сваімі дзеяньнямі парушыў яго правы на доступ да правасудзьдзя, а таксама парушыў працэсуальны закон.
Таксама актывіст паскардзіўся на тое, што першы намесьнік старшыні Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь Аляксандар Федарцоў ухіліўся ад дачы ацэнкі дзеяньняў Я. Бурунова, тым самым не паспрыяў аднаўленьню правоў і законных інтарэсаў Левінава.
Правесьці праверку фактаў парушэньня грамадзянскага працэсуальнага закону, выкладзеных у скарзе, было даручана старшыні Віцебскага абласнога суду Мікалаю Хамічонку. Проверкой было выяўлена, што падчас падрыхтоўкі грамадзянскай справы на касацыйны разгляд работнікамі суду Кастрычніцкага раёну Віцебску былі дапушчаныя працэсуальныя парушэньні. У прыватнасьці, з-за нядбалага стаўленьня да сваіх абавязкаў, у апавяшчэньні ўдзельнікам працэсу – братам Левінавым, ня быў пазначаны час разгляду іх касацыйнай скаргі ў Віцебскім абласным судзе.
На падставе гэтага 31 кастрычніка 2013 году на паседжаньні прэзыдыюму Віцебскага абласнога суду старшыні суду Кастрычніцкага раёна Яўгену Бурунову было строга паказана на неабходнасьць ўважлівага стаўленьня пры падрыхтоўцы спраў на касацыйныя разгляды.
На адрас суду Кастрычніцкага раёну Віцебску і галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму накіраваныя прадстаўленьні, па выніках разгляду якіх судзьдзя Буруноў быў пазбаўлены месячнай прэміі, а загадчыца канцылярыі па грамадзянскіх справах А. Хадарэнка была прыцягнутая да дысцыплінарнай адказнасьці.
За дапушчаныя парушэньні старшыня Віцебскага абласнога суду Мікалай Хамічонак быў вымушаны прынесьці праваабаронцу Паўлу Левінаву афіцыйныя прабачэньні.