Няшчасны выпадак адбыўся ў Наваполацку падчас рамонту аднаго з карпусоў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту на вуліцы Блахіна. Паводле папярэдняй вэрсіі праваахоўных органаў падчас дэмантажу парэнчаў лесьвіцы на чацьвёртым паверсе іх часткі выкідалі ў акно. У выніку адзін з рабочых быў сьмяротна траўмаваны скінутым элемэнтам парэнчаў.
На месца здарэньня накіраваная сьледча-апэратыўная група, пра гэта паведамілі ў прэсавай службе УУС Віцебскага аблвыканкаму.
Сьледча-апэратыўная група працуе на месцы здарэньня паблізу навучальнага корпусу ПДУ. Загінулы мужчына складваў выкіданыя другім рабочым дэмантаваныя лесьвічныя агароджы ўнізе. Па факце гібелі чалавека распачатая крымінальная справа паводле часткі 1 артыкулу 144 КК - прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці, удакладніла афіцыйная прадстаўніца СК па Віцебскай вобласьці Аксана Лазько.
news.vitebsk.cc