За 2014 год стратнымі былі 168 арганізацыяў, або 16,2% ад агульнай колькасьці арганізацыяў, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку (за 2013 год - 142 арганізацыі, або 13,7%). Сума чыстай страты стратных арганізацыяў за 2014 склала 1488,5 млрд. рублёў, або на 12,2% больш, чымся за 2013 год, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Віцебскай вобласьці.
Найбольшая колькасьць стратных арганізацыяў аказалася ў прамысловасьці - 30,7% да агульнай колькасьці арганізацыяў, найменшая - у аказаньні камунальных, сацыяльных і пэрсанальных паслуг - 5,8%.
У будаўніцтве колькасьць стратных арганізацыяў склала 15,8%, у сельскай гаспадарцы - 15,3%, у гандлі і рамонце - 12,7%, у апэрацыях зь нерухомасьцю - 7,9%, на транспарце - 7,3%, у гатэльным і рэстаранным бізнэсе - 6,3%.
У цэлым па краіне за 2014 год стратнымі былі 1 088 арганізацыяў, або 13,5% ад агульнай колькасьці арганізацыў, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку (за 2013 год - 827 арганізацый, або 10,3%). Сума чыстай страты стратных арганізацыяў за 2014 год склала 17,2 трлн. рублёў, што ў 1,8 разы больш, чымся за 2013 год.
ximik.info