Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
29017158

Рэкамэндаваць Надрукаваць

У Віцебску затрымалі меркаванага забойцу таксіста

Падазраванага затрымалі на шосты дзень пасьля таго, як на канцавым прыпынку аўтобуса №10 у Віцебску знайшлі цела 20-гадовага супрацоўніка МНС, які ў вольны ад працы час таксаваў.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Уладзімер Шалухин, перадае БелТА.

Падазраваны ў забойстве – жыхар Віцебска 1971 года нараджэньня, раней судзімы за крадзеж аўтатранспартнага сродку.

Па вэрсыі сьледзтва, меркаваны забойца дзейнічаў з карысьлівых памкненьняў. Выяўленыя рэчавыя доказы злачынства. Абвінавачваньне прад'явяць ў бліжэйшыя дні.