Здымачную групу незалежных журналістаў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат», затрымалі ў Мёрах. Наста Рэзьнікава, Аляксандар Пацееў і Сяргей Кручкоў здымалі сюжэт для праграмы «Маю права» пра жыхароў мястэчка, якія засталіся без ацяпленьня.
Журналістаў затрымалі для высьвятленьня асобаў. Міліцыянты патлумачылі ім, што «яны знаходзяцца ў зоне вайсковых вучэньняў, пра якія інфармавалі мэдыі, таму прысутнасьць журналістаў тут непажаданая». Пасьля журналістаў пад канвоем вывезьлі зь Мёраў і адпусьцілі, прыгразіўшы, што калі тыя вернуцца, затрыманьне будзе нашмат больш брутальным.
Ужо тыдзень жыхары Мёраў жывуць без ацяпленьня. Іх інфармавалі, што гэта з прычыны аварыі, аднак, як удалося высьветліць журналістам, справа ў вайсковых зборах. Цяпло перанакіравалі, каб абагрэць казармы.
Белсат