Камітэт Дзяржкантролю заняўся праверкай прадпрыемства пасьля сыгналу на простую лінію ў лютым гэтага году. Сыгнал паведаміў пра значную затрымку заробкаў на прадпрыемстве.
Хоць паводле папераў сытуацыя выглядала не зусім так, як у рэчаіснасьці. Калі ў рэальнасьці зарплаты выплачваліся ня цалкам зь верасьня 2015 году, то паводле дакумэнтаў недаплата была толькі зь лістапада. Калі ў рэальнасьці недаплата за верасень-сьнежань 2016 году склала больш за 2 413 мільёнаў рублёў, то паводле папераў толькі 759 мільёнаў з хвосьцікам. Капнуўшы далей, дзяржкантроль убачыў, што такія факты былі на працягу ўсяго мінулага году і на пачатку гэтага году.
І хоць зарплата выдавалася ня цалкам, асобныя спэцыялісты атрымлівалі аклад паводле завышанай стаўкі. З-за гэтага і самому прадпрыемству былі нанесеныя страты. Страты наносіліся яшчэ і тым, што прадпрыемства афіцыйна прадало 994 галавы кароў таньней за іх сабекошт. Таксама завышаліся прывагі кароў.
Як паведамлялася раней, паводле афіцыйных дадзеных Мінфіну Сеньненскі райаграсэрвіс - самае стратнае адкрытае акцыянэрнае таварыства Сеньненскага раёну. За мінулы год райаграсэрвіс атрымаў страты ў памеры 7 136 мільёнаў рублёў.
На цяперашні момант дырэктар райаграсэрвісу зьняты са сваёй пасады.
orsha.eu