Пэнсіянэр зь вёскі Гуркі пайшоў у лес па грыбы яшчэ ранкам 6 верасьня і не вярнуўся дадому. Учора яго не знайшлі. Сёньня шукаюць у раёне вёскі Грыбачы, паведамляе прэс-служба МНС.
У склад пошукавай групы ўваходзяць па два чалавекі з райадзелаў МНС і ўнутраных спраў з тэхнічнымі сродкамі.
Раней пошукавыя працы ў гарадоцкіх лясах вяліся каля вёскі Весьніна, дзе заблукала пэнсіянэрка, якая адправілася па грыбы зранку 5 верасьня. Шукалі яе больш за 30 чалавек з тэхнікай. Увечары 6 верасьня жанчына была знойдзена ў лясным масіве каля вёскі Бяляі.
Пэнсіянерка, блукаючы, прайшла, калі напрасткі, больш за 6 кіламэтраў, але ад гаспіталізацыі адмовілася.
Фота: abakanradio.ru