Пракурорам Аршанскага раёну распачатая справа паводле часткі 1 артыкулу 210 КК (крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненьні да дырэктара КУП «Аршанскае ПМС» (Прадпрыемства меліярацыйных сыстэмаў). Кіраўнік прадпрыемства падазраецца ў крадзяжы будматэрыялаў больш як на 7 мільёнаў рублёў.
Санкцыя гэтага артыкулу прадугледжвае пазбаўленьне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю са штрафам, або абмежаваньне волі на тэрмін да чатырох гадоў са штрафам, або пазбаўленьне волі на тэрмін да чатырох гадоў са штрафам або без штрафу i з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю.
На сайце Аршанскага ПМС сказана, што дырэктарам прадпрыемства зьяўляецца Крывін Андрэй Паўлавіч.