Былы супрацоўнік ДАІ правядзе 4 гады ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за хабар у 1000 даляраў ЗША. Таксама ў асуджанага канфіскавалі маёмасьць.
«Летась крымінальная справа была заведзеная ў дачыненьні да старшага лейтэнанта міліцыі, супрацоўніка ДАІ. У апошні дзень фэстывалю «Славянскі базар у Віцебску» ён атрымаў хабар - 1000 даляраў. Немалады ўжо чалавек, даўно служыў. І ўсё ў яго жыцьці было ў парадку: была кватэра, выхоўваў разам з жонкай дзіця. Арыштавалі яго на тэрыторыі ўпраўленьня ДАІ, судзілі ў будынку УУС», - распавёў начальнік УУС Віцебскага выканкаму Ігар Яўсееў.
Зь ягоных слоў, выяўляць нячыстых на руку міліцыянтаў дапамагаюць супрацоўнікі КДБ.