У Наваполацку 6 сьнежня прайшоў круглы стол мясцовых дэмакратычных сілаў. Прадстаўнікі БХД, партыі БНФ і АГП заключылі паміж сабой першае папярэдняе пагадненьне «аб сумеснай працы і ўзаемадапамозе» на мясцовым узроўні.
Прадстаўнікі БСДП «Грамада» ўзялі месяц адтэрміноўкі – для вывучэньня прапановы і ўнясеньня ў яе дадаткаў.
Каардынатар Беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў у Наваполацку Андрэй Гайдукоў прэзэнтаваў кампанію БХД «За якасную мэдыцыну». Большасьць удзельнікаў круглага стала падтрымалі кампанію. Таксама адбылася дыскусія, на якой былі абмеркаваныя мясцовыя праблемы. Апроч таго, была абмеркаваная сытуацыя з будучай парлямэнцкай кампаніяй.
Паводле bchd.info