Тацьцяна Караткевіч наведала Воршу 3 ліпеня. Будучы кандыдат у прэзыдэнты адказала на пытаньні чытачоў мясцовага сайту orsha.eu і сустрэлася з актывістамі дэмакратычных арганізацыяў. На сустрэчу прыйшло і шмат людзей, якія не займаюцца палітыкай, прыехалі таксама жыхары суседніх раёнаў.
Пасьля абеду Караткевіч разам зь некалькімі сябрамі свайго будучага штабу сустракалася з жыхарамі гораду на цэнтральных вуліцах Влршы падчас агульнагарадзкіх мерапрыемстваў да афіцыйнага Дня Незалежнасьці. Таксама яна ўсклала кветкі да помніку Ўладзімеру Караткевічу і да помніка за інструмэнтальным заводам на месцы расстрэлу дзяцей падчас Другой сусьветнай вайны.