На 1 студзеня бягучага году 996 замежных грамадзян і 94 асобы без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на сталае пражываньне ў Рэспубліцы Беларусь, стаяць на ўліку ў аддзяленьні па грамадзянстве і міграцыі Віцебскага РАУС, паведаміла начальнік падразьдзяленьня Вольга Ткачонак.
На працягу мінулага году прыбылі і аформілі дазволы на часовае знаходжаньне 487 замежнікаў. За 12 месяцаў 2014-га замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства выдадзена 87 дазволаў на пастаяннае пражываньне ў Рэспубліцы Беларусь, 366 - на часовае пражываньне. Утрая вырасла колькасьць суайчыньнікаў, якія аформілі выезд на сталае жыхарства за межы нашай краіны, - канстатавала Вольга Ткачонак.