16 жніўня на вуліцах Паставаў зьявіліся дзясяткі новых налепак у штомесячны Дзень салідарнасьці. На іх намаляваная лічба «16» і лёзунг «Свабоду Беларусі!». Налепкі расклеілі на слупах і дошках аб’яваў.
16 чысла кожнага месяца зьяўляецца Днём салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, а таксама зьніклымі палітыкамі і грамадзкімі дзеячамі. Акцыі ў гэты дзень традыцыйна праходзяць у Беларусі, а таксама ў шматлікіх краінах сьвету.
racyja.com
Фота: charter97.org