У Глыбокім людзі просяць згадаць на шыльдах гістарычныя назвы вуліц. За гэты сабрана каля шасьці дзясяткаў подпісаў жыхароў гораду. Подпісы перадалі ў глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў. Разам з подпісамі быў перададзены і ўзор шыльды, якую распрацавалі прадстаўнікі грамадзкасьці Глыбокага.
У акцыі ўзяла ўдзел Тацьцяна Караткевіч, якую ініцыятыва "Народны рэфэрэндум" можа вылучыць кандыдатам у прэзыдэнты. Яна адмыслова прыехала зь Менску.
Вуліцы Глыбокага насілі гістарычныя назвы да пачатку 1920-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Першымі зьмянілі назвы польскія ўлады, якія ўстанавіліся там пасьля Рыскага міру, потым назвы вуліц зьмяніла камуністычная ўлада. Такія назвы яны носяць аж дагэтуль.