Прэмію За Свабоду думкі атрымаў рэжысэр Валеры Мазынскі. Уручыў яе Ўладзімер Арлоў.
19 чэрвеня ў вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну прайшлі ўрачыстасьці да 92-х угодкаў пісьменьніка. Прэмія «За свабоду думкі» існуе з 2008 году, уганараваныя званьнямі ляўрэатаў ужо былі славутыя паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, літаратары і палітыкі Ўладзімер Някляеў і Павал Севярынец, мастакі Алесь Пушкін і Алесь Марачкін, краязнаўцы Ада Райчонак і Алесь Белакоз, музыка Лявон Вольскі, сьпевакі-барды Зьміцер Вайцюшкевіч і Віктар Шалкевіч.