Цела 20-гадовага малодшага сяржанта МНС Аляксея Краско з агнястрэльным раненьнем у шыю знайшлі ў аўтамабілі “Опэль” на канцавым прыпынку аўтобусу №10 ў Віцебску.
Паводле непацьверджанай інфармацыі, хлопца застрэлілі з абрэзу паляўнічай стрэльбы. Аляксей Краско нібыта ў вольны ад службы час афіцыйна падпрацоўваў таксістам.
У сацыяльных сетках ладзіцца кампанія па падтрымцы сям’і і блізкіх загінулага.
Фота: news.vitebsk.cc