Лягер, які быў пабудаваны тэлевізійным заводам «Віцязь», знаходзіцца недалёка ад старой Віцебскай трасы побач зь вёскай Паграбёнка Сеньненскага раёну. ААТ «Віцязь» у выніку складанага фінансавага становішча быў вымушаны адмовіцца ад яго ўтрыманьня.
У Беларусі працоўны дзень 7 сакавіка перанесьлі на суботу 5 сакавіка. Але не на ААТ «Паставымэбля». У рэдакцыю сайту charter97.org зьвярнуўся адзін з працаўнікоў гэтага прадпрыемства і распавёў, што кіраўніцтва на 5 сакавіка прызначыла суботнік. Гэта значыць, заробленыя ў гэты дзень грошы работнікі ня ўбачаць.
“Зараджэньне майстэрства” – тэатралізаванае прадстаўленьне пад такой назвай адбылося ў Глыбоцкім цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасьці. Падчас мерапрыемства прайшла дэманстрацыя мясцовых старадаўніх народных касьцюмаў, створаных майстрамі Глыбоцкага дому рамёстваў. Імпрэза была прымеркаваная да году культуры.
Пяцёра жыхароў Віцебску, сяброў КХП БНФ, зьвярнуліся ў адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў Віцебску па дазвол правесьці акцыі да 98-х угодкаў утварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Ужо якую зіму віцебчукі, якія пражываюць па адрасе вул. Багатырова, 20, ня могуць пахваліцца цёплымі батарэямі ў кватэрах і добрым асьвятленьнем у ліфце дому. Пра тое, што праблема з батарэямі, як высьветлілася, ужо даўняя, паведаміла журналісту выданьня «Витебский курьер» Вольга, якая зьяўляецца чальцом таварыства ўласьнікаў «Амалія».
Фінансавая дзірка, у якую выцякаюць зарплаты некаторых беларускіх прадпрыемстваў, усё шырыцца з кожным днём. Асноўную масу такіх арганізацыяў складаюць, вядома ж, сельгаспрадпрыемствы. Пры гэтым, прааналізаваўшы інфармацыю Белстату, мы высьветлілі, што ў эпіцэнтры катастрофы знаходзіцца менавіта Віцебская вобласьць.
30-гадовы Хведар Баркалаў прыехаў у Беларусь пасьля пачатку вайны на Данбасе. Цяпер разам зь сям’ёй ён пражывае ў вёсцы Віраўля, што ў Гарадоцкім раёне. Вымушаны перасяленец з Украіны ласкава адказаў на пытаньні нашага карэспандэнта.
На сайце change.org зьявілася пэтыцыя – зварот да мітрапаліта Паўла, каб той спыніў ініцыятыву ўзьвядзеньня храму-навабуду, дзеля якога аўтары праекту заплянавалі зьнішчыць частку парку на беразе Дзьвіны.
У нядзелю, 28 лютага, у Віцебску адбылася справаздачна-выбарная канфэрэнцыя абласной арганізацыі партыі БНФ. Партыйцы выбралі новы склад абласной рады. Яе новым старшынём стаў Кастусь Смолікаў, кандыдатуру якога сябры рады падтрымалі адзінагалосна.