8 кастрычніка ў Віцебску ў «Эўрапейскім доме» прайшлі адразу дзьве канфэрэнцыі руху «За свабоду». Спачатку рухаўцы ўсходняй часткі Віцебшчыны абралі сваіх дэлегатаў на рэспубліканскую канфэрэнцыю, а пасьля на абласной канфэрэнцыі прадстаўнікі з рэгіёнаў вызначыліся з новым каардынатарам ўсёй вобласьці.
У панядзелак, 10 кастрычніка, грамадзкія актывісты Віцебску цягам гадзіны зьбіралі подпісы ля помніка Караткевічу. Яны выступаюць супраць зьнішчэньня парку, пераносу помніка беларускаму пісьменьніку і зносу гістарычнага будынка музэю Міная Шмырова. Усё гэта адбудзецца, калі будзе рэалізаваны генэральны плян забудовы гораду пры будаўніцтве Паўночнага моста.
Віцебскі аблвыканкам, куды 27 верасьня быў перададзены адзін з асобнікаў калектыўнага ліста Аляксандру Лукашэнку ў абарону парку Партызанскай славы, даслаў віцебскаму праваабаронцу Леаніду Сьвеціку, які першым падпісаўся пад зваротам, паведамленьне пра тое, што па сутнасьці ён будзе разглядацца гарадзкім выканаўчым камітэтам.
З 5 па 10 кастрычніка ў нашай краіне з ініцыятывы праваабаронцаў праходзіць Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня. Беларусь – апошняя краіна Эўропы і постсавецкай прасторы, дзе сьмяротнае пакараньне ўжываецца на практыцы...
Законных падстаў для забароны або пераносу будаўніцтва Сафійскага сабору ў Віцебску, які плянуецца пабудаваць у парку па вуліцы Чэхава, на іншую пляцоўку няма. Пра гэта гаворыцца ў адказе начальніка аддзелу архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага гарвыканкаму Андрэя Макеева каардынатару аргкамітэту па стварэньні партыі БХД у Віцебскай вобласьці Тацяне Севярынец.